Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы раўнд перамоваў аб пастаўках нафты ў Беларусь у 2013 годзе закончыўся нічым.

Як паведамляе БелТА, 11 сакавіка ў Маскве адбылася сустрэча першага віцэ-прэм’ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі і віцэ-прэм’ера ўраду Расеі Аркадзя Дварковіча.

"Бакі абмеркавалі ўзаемадзеяньне ў энэргетычнай сфэры, пэрспэктывы разьвіцьця каапэрацыі і сумесных праектаў у прамысловасьці. Таксама быў разгледжаны ход рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых у ходзе нядаўняга візыту Аркадзя Дварковіча ў Менск",— паведамляе афіцыйнае агенцтва. Пра нейкія вынікі ў часе перамоваў не гаворыцца.

Менск і Масква ніяк не могуць падпісаць балянс паставак нафты на 2013 год. Беларускі бок просіць 23 мільёна тон расейскай нафты, Масква пасьля скандалу з растваральнікамі гатовая паставіць 19 мільёнаў тон.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG