Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя: ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць банку КНДР


Том Данілон
Том Данілон

Злучаныя Штаты абвясьцілі, што ўводзяць новыя санкцыі супраць галоўнага банку КНДР за ягоную ролю ў распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня.

Тон Данілон, дарадца прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, абвясьціў аб новых санкцыях у панядзелак.

Данілон заявіў, што Злучаныя Штаты будуць працягваць працаваць з хаўрусьнікамі і партнэрамі з мэтай «актывізаваць нацыянальныя і міжнародныя санкцыі, каб перашкодзіць Паўночнай Карэі разьвіваць ядзерныя і ракетныя праграмы».

Данілон заявіў, што ЗША «ня будзе прызнаваць Паўночную Карэю ядзернай дзяржавай».

Данілон адкамэнтаваў сытуацыю пасьля таго, як Паўночная Карэя на мінулым тыдні прыстрашыла пачаць ядзерную атаку супраць Злучаных Штатаў.

Данілон назваў такую заяву «гіпэрбалічнай», але адзначыў, што такая заява была «вельмі правакацыйнай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG