Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 сакавіка: пачатак канклаву, візыт у Беларусь прэзыдэнта Сэрбіі, Трумэн кажа пра экспансію СССР


Ватыкан, пляц Сьвятога Пятра

Ватыкан, пляц Сьвятога Пятра

Падзеі, якія маюць адбыцца ў Беларусі, і гэты дзень у гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ



У Ватыкане пачынаецца канклаў – нарада кардыналаў, на якой мусіць быць абраны папа рымскі.

Новы саюзьнік? Паводле інфармацыі нашага радыё сёньня ў Менск прылятае прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч. Нікаліч – былы чалец Радыкальнай партыі, кіраўнік якой Ваіслаў Шэшаль знаходзіцца ў турме Гааскага трыбуналу ў справе былой Югаславіі.

А у менскай галерэі «Ў» -- адкрыцьцё фэстывалю «Шэнгенка» і літаратурная вечарына «Мультыкультурная віза», прысьвечаная сучаснай сярэднеэўрапейскай літаратуры.



У прэзэнтацыі бяруць удзел перакладчыкі Алесь Карцель, Святлана Богуш, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, а таксама славацкі паэт і выдавец Петэр Мілчак. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й.


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1229 – армія крыжакоў заняла Іерусалім.

1569 – Падляскае ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага інкарпараванае ў межы Каралеўства Польскага.

1851 – памёр Ян Баршчэўскі, пісьменьнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

1914 – нарадзіўся Уладзімір Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

1938 – аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.

1947 – абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.

1986 – у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».

1999 – у альянс НАТА ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.

ЦЫТАТА ДНЯ


Зараз амаль кожная нацыя ў сьвеце павінна выбраць паміж альтэрнатыўнымі вобразамі жыцьця. Выбар занадта часта далёка ня вольны. Адзін лад жыцьця заснаваны на волі большасьці і вызначаецца свабоднымі дэмакратычнымі ўстановамі, свабоднымі выбарамі, гарантыямі свабоды асобы, свабоды слова і рэлігіі і свабоды ад палітычнага ўціску. Другі лад жыцьця заснаваны на волі меншасьці, гвалтоўна накінутай большасьці. Ён вызначаецца тэрорам і прыгнётам, кіраванай прэсай і падаўленьнем асабістых свабодаў. Я мяркую, што Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць свабодныя народы, якія супраціўляюцца агрэсіі ўзброенай меншасьці ці зьнешняму націску. Я мяркую, што мы павінны дапамагчы ў вызваленьні народаў, каб яны самі маглі вырашаць свой уласны лёс

З прамовы Гары Трумэна на пасяджэньні Кангрэсу, 12 сакавіка 1947 году
XS
SM
MD
LG