Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыгнал з Варшавы: Макей, уваходзь?


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Ежы Памяноўскі ў панядзелак сказаў польскім журналістам, што Эўразьвяз павінен захоўваць «мінімальныя каналы камунікацыі» зь Беларусьсю.

Адносна візавых санкцый, накладзеных Брусэлем на міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея, Памяноўскі адзначыў:

«Магчыма, Эўразьвяз зробіць такі жэст, які далучыць яго [Макея – РС], калі можна так сказаць, да наўпроставага дыялёгу таксама на сваёй тэрыторыі. Гэта тыя мінімальныя каналы камунікацыі, якія мы павінны захоўваць, калі хочам весьці дыялёг зь нейкай дзяржавай. Усё ж мы падтрымліваем дыпляматычныя адносіны зь Беларусьсю – ня толькі Польшча, але і ўсе іншыя краіны-сябры Эўразьвязу».

Паводле Памяноўскага, пэўныя кантакты Эўразьвязу зь Беларусьсю адбываюцца на «нізкім, тэхнічным узроўні». Польскі дыплямат удакладніў, што ў гэтых кантактах з боку Эўразьвязу ўдзельнічаюць дырэктары дэпартамэнтаў ў міністэрствах, а з боку Беларусі – службовыя асобы ў рангу намесьніка міністра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG