Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская журналістка Анхар Кочнева зьбегла з сырыйскага палону і знаходзіцца ў бясьпецы. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла міністэрства замежных справаў Украіны.

Кочнева нібыта змагла самастойна выбрацца з дому, дзе яе утрымлівалі баевікі. Як распавёў яе муж, прайшоўшы 15 кілямэтраў, Кочнева здолела знайсьці «правільных людзей», якія дапамаглі ёй дабрацца да тэрыторыі, кантраляванай войскамі сырыйскага ўраду.

Раней МЗС Украіны паведамляла, што грамадзянка Украіны Анхар Кочнева прыехала ў Сырыю 22 верасьня 2012 году па запрашэньні адной з грамадзкіх арганізацый; яна працавала перакладчыцай здымачнай групы расейскага тэлевізійнага каналу НТВ. Пазьней журналісты НТВ паведамілі аб зьнікненьні Кочневай; зь імі яна выходзіла на сувязь 14 кастрычніка мінулага году. Кочнева тады праінфармавала калегаў, што 9 кастрычніка яе выкралі ў правінцыі Хомс і прымусова ўтрымліваюць паўстанцы «Свабоднай сырыйскай арміі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG