Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавеку, які пражыў 50 гадоў, наўрад ці мае сэнс думаць аб тым, каб зноў стаць 25-гадовым — ад гэтага гадоў не паменшае. Але варта падумаць, што зрабіць, каб у свае 50 зноў адчуць сябе так, як у 25. Такое, у большасьці выпадкаў, зрабіць магчыма.

Амэрыканскія экспэрты ў пытаньнях здаровага ладу жыцьця сьцьвярджаюць, што вярнуць сабе энэргію, аптымізм і самаадчуваньне дваццаціпяцігадовага чалавека можна і ў старэйшым узросьце, калі пасьлядоўна прытрымлівацца 7 наступных парадаў:

1. Сьпіце рэгулярна 8 гадзін на суткі. Каб прызвычаіць сваё цела да такога рэжыму начнога адпачынку, трэба шэсьць тыдняў запар класьціся спаць як мінімум за восем гадзін перад уставаньнем.

2. Кожны падмацунак пачынайце з садавіны, гародніны і шклянкі вады.

3. Разы тры на тыдзень рабіце фізычныя практыкаваньні, уключна з падыманьнем гіраў, але безь перагрузак.

4. Наведвайце касмэтычны салён.

5. Пастарайцеся пазьбягаць рутыны ў жыцьці, час ад часу мяняйце свае прывычкі.

6. Давайце волю сваёй настальгіі па прамінулым часе. Калі вам некалі падабалася музыка панк, дык паслухайце і цяпер «Sex Pistols» або іншых клясыкаў гэтага музычнага кірунку. А калі вы яшчэ помніце «Led Zeppelin» і «Pink Floyd», дык таксама пастаўце сабе час ад часу іхныя дыскі.

7. Старайцеся глядзець на жыцьцё з пазытыўнай і аптымістычнай пэрспэктывы. Ня думайце доўга пра тое, што вам не ўдалося зрабіць, а старайцеся перавесьці думкі на тое, што вам удаецца.
XS
SM
MD
LG