Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвяргаюць заявы Карзая пра супрацоўніцтва з талібамі


Генэрал ЗША Джозэф Данфорд абверг выказваньні прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзая.

Міжнародныя сілы пралілі «занадта шмат крыві за апошнія 12 гадоў», каб думаць, што «гвалт ці нестабільнасьць» будзе на іх карысьць.

Раней Карзай завіў, што талібы і ўлады ЗША працуюць разам, каб пераканаць народ Аўганістану, што з сыходам войскаў міжнароднай кааліцыі сытуацыя ў краіне толькі пагоршыцца.

Карзай таксама паведаміў, што Вашынгтон і талібы правялі перамовы ў Катары.

Выказваньні прэзыдэнта Аўганістану супалі зь першым візытам у Кабул новага міністра абароны ЗША Чака Хэйгела.

Сумесная прэсавая канфэрэнцыя Карзая і Хэйгела была скасаваная. Паводле словаў амэрыканскіх чыноўнікаў, з прычынаў бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG