Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпэратар Японіі памяне ахвяраў землятрусу


11 сакавіка па ўсёй Японіі пройдуць цырымоніі памяці ахвяраў землятрусу. У жалобных мерапрыемствах у Токіё будуць удзельнічаць імпэратар Японіі, прэмьер-міністр і сябры ўраду.

«Людзям у пацярпелых раёнах па-ранейшаму патрэбна дапамога. Дапамога можа быць рознай — валанцёрская дзейнасьць, грашовыя ахвяраваньні, турызм, набыцьцё тавараў, вырабленых у гэтых раёнах. Пакуль не прыйдзе вясна ў пацярпелыя раёны, не будзе сапраўднай вясны і ў Японіі», — заявіў прэмьер-міністр гэтай краіны Сіндзо Абэ.

Ён выступіў зь відэазваротам у сувязі з другой гадавінай землятрусу.

Землятрус магнітудай 9 балаў адбылося на паўночным усходзе Японіі 11 сакавіка 2011 года.

Землятрус выклікаў цунамі. Вышыня хвалі складала 10-15 мэтраў.

Загіблымі альбо зьніклымі бязь зьвестак лічацца 18,5 тысячаў чалавек.

Часткова або цалкам было разбурана каля 380 тысяч будынкаў.

Каля 315 тысяч чалавек па-ранейшаму жывуць у часовым жытле, ня маючы магчымасьці вярнуцца дадому, нагадвае РІА «Новости».

XS
SM
MD
LG