Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лізавета II падпіша Хартыю супраць сэксуальнай дыскрымінацыі


Каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II у панядзелак падпіша Хартыю супраць недапушчальнасьці любых формаў дыскрымінацыі, у тым ліку паводле сэксуальнай арыентацыі, у краінах брытанскай Садружнасьці нацыяў.

Лізавета II падпіша Хартыю падчас афіцыйных мерапрыемстваў, прымеркаваных да сьвяткаваньня Дня Садружнасьці. Чакаецца, што яна выступіць з прамовай, у якой раскажа пра гэты дакумэнт, паведамляе Mail on Sunday.

Хартыя складаецца з 16 пунктаў, якія адлюстроўваюць настрой лідэраў Садружнасьці пазбаўляцца ад жорсткіх законаў, накіраваных супраць сэксуальных меншасьцяў, а таксама змагацца з парушэньнем правоў жанчынаў і расавай дыскрымінацыяй.

«Мы рашуча выступаем супраць любой формы дыскрымінацыі, няхай гэта будзе паводле палавой прыкметы, колеру скуры і расе, рэлігійных поглядах, палітычных перакананьнях або іншых падставах», — гаворыцца ў дакумэнце.

Гэта першы выпадак, калі каралева, няхай і ўскосна, выказваецца ў падтрымку правоў сэксуальных меншасьцяў. Як падкрэсьліваюць прадстаўнікі Лізаветы II, яна «не мае асабістага пункту гледжаньня на падобныя пытаньні», паведамляе РІА «Новости».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG