Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Аўганістану: талібы вядуць перамовы з ЗША

абноўлена

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай выступае ў Кабуле 10 сакавіка 2013 году
Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай выступае ў Кабуле 10 сакавіка 2013 году

«У нас няма ніякіх прычынаў для таго, каб захоўваць нестабільную сытуацыю ў Аўганістане», — адказаў камандуючы войскамі НАТО ў Аўганістане.

Талібы, якія аказваюць ўзброенае супрацьдзеяньне ўраду Аўганістану і міжнародных сілам, вядуць перамовы з прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША. Такую заяву зрабіў у Кабуле прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай.

Ён адзначыў, што перамовы вядуцца на тэрыторыі краінаў рэгіёну Пэрсыцкай затокі або ў эўрапейскіх дзяржавах, нягледзячы на абвешчанае талібамі летась спыненьне кантактаў з ЗША.

Прэзыдэнт Аўганістану дадаў, што талібы працягваюць ўзброеныя напады па ўсёй краіне, імкнучыся прадэманстраваць сваю сілу Злучаным Штатам. Паводле словаў Карзая, сваімі баявымі дзеяньнямі талібы папярэджваюць жыхароў Аўганістану, што пасьля сыходу замежных войскаў у 2014 годзе бясьпека насельніцтва пагоршыцца.

Камандуючы войскамі НАТО ў Аўганістане генэрал Джозэф Данфорд абверг сьцьвярджэньне аўганскага прэзыдэнта Хаміда Карзая аб сакрэтных кантактах паміж талібамі і амэрыканцамі. Словы Карзая аб змове ЗША з талібамі Данфорд назваў не адпаведнымі рэчаіснасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG