Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы астэроід праляцеў у непасрэднай блізкасьці з нашай плянэтай. Пра гэта паведамілі экспэрты з касьмічнага агенцтва НАСА.

Паводле дадзеных экспэртаў, дыямэтар астэроіда складае 140 мэтраў, што ў восем разоў перавышае памер мэтэарыта, які ўпаў у Чалябінскай вобласьці.

Калі б адбылося сутыкненьне зь нябесным балідам, які прайшоў на адлегласьці мільён кілямэтраў ад Зямлі, ён мог бы зьнішчыць цэлы горад. У сярэдзіне лютага Зямля «разьмінулася» зь яшчэ адным касьмічным целам: астэроід дыямэтрам каля 45 мэтраў праляцеў усяго толькі на адлегласьці 27 тысяч 700 кілямэтраў ад нашай плянэты.

Пры гэтым навукоўцы ня могуць назваць прычыны ўзьнікненьня такой колькасьці астэроідаў у небясьпечнай блізкасьці ад нас.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG