Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку дэманстрантаў разагналі кулямі і газам


Паліцыя ўжыла гумовыя кулі, вадамёты і сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў у сталіцы Азэрбайджану Баку.

Азэрбайджанская служба Радыё Свабода паведамляе, што дзясяткі дэманстрантаў былі затрыманыя падчас дэманстрацыі, якая была праведзена ў знак пратэсту супраць сьмерці і меркаванага жорсткага абыходжаньня з прызыўнікамі ў войску.

Сотні пратэстоўцаў сабраліся на цэнтральнай плошчы, нягледзячы на шматлікія паліцыянты і расстаўленыя абмежавальныя перагародкі.

8 сакавіка некалькі актывістаў былі затрыманыя, траім зь іх былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў незаконным захоўваньні наркотыкаў і зброі, якая, паводле ўладаў, прызначалася для дэманстрантаў.

У сумеснай заяве Агенцтва нацыянальнай бясьпекі і Упраўлення Генэральнай пракуратуры гаворыцца, што наркотыкі і бутэлькі з гаручай сумесьсю былі выяўленыя падчас вобшукаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG