Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 красавіка пройдуць выбары новага прэзыдэнта Вэнэсуэлы


Прыхільнікі Чавэса глядзяць на вялікім экраіне, як Ахмадзінэжад ушаноўвае памяць былога прэзыдэнта

Прыхільнікі Чавэса глядзяць на вялікім экраіне, як Ахмадзінэжад ушаноўвае памяць былога прэзыдэнта

Выбарчая камісія Вэнэсуэлы абвясьціла сёньня, што выбары пераемніка прэзыдэнта Уга Чавэса пройдуць 14 красавіка.

Гэта заява была зроблена пасьля таго, як Нікалас Мадура прысягнуў ў якасьці выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта пасьля сьмерці Чавэса.

Мадура будзе ўдзельнічаць у выбарах у якасьці кандыдата ад партыі сацыялістаў, прыхільнай Чавэсу.

Энрыке Капрылес будзе кандыдатам ад апазыцыі.

Капрылес прайграў Чавэсу ў кастрычніку на прэзыдэнцкіх выбарах.

Чавэс назваў менавіта Мадуру, які раней займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта, сваім пераемнікам.

Афіцыйная цырымонія разьвітаньня з Чавэсам адбылася 8 сакавіка.
XS
SM
MD
LG