Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ухура Кеніята — новы прэзыдэнт Кеніі


На выбарчым участку ў Кеніі

На выбарчым участку ў Кеніі

Абраным прэзыдэнтам Кеніі, паводле вынікаў выбараў, якія прайшлі на гэтым тыдні, афіцыйна аб’яўлены віцэ-прэм’ер Ухуру Кеніята.

Як паведаміла ў суботу цэнтральная выбарчая камісія краіны, Кеніята пераадолеў парог у 50 працэнтаў галасоў, неабходных для перамогі ў першым туры.

Пры гэтым, паводле дадзеных ЦВК, перавышэньне парогу склала толькі сем сотых працэнта.

Галоўны супернік віцэ-прэм’ера на выбарах — кіраўнік ураду Раіла Адынга — атрымаў 43,31 адсотка галасоў. Адынга адмовіўся прызнаць паразу. Ён сьцьвярджае, што вынікі галасаваньня сфальшаваныя.

Ухуру Кеніята, сын першага прэзыдэнта Кеніі Джомы Кеніяты, абвінавачваецца Міжнародным крымінальным судом у злачынствах супраць чалавечнасьці ў зьвязку зь неспарадкамі, якія ўспыхнулі пасьля папярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў у Кеніі ў 2007 годзе. Тады ахвярамі сутыкненьняў сталі больш за 1100 чалавек. Экспэрты непакояцца, што можа ўзьнікнуць новая ўспышка гвалту ў краіне ў зьвязку зь цяперашнім галасаваньнем.
XS
SM
MD
LG