Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінская апазыцыя склікае веча праціўнікаў Януковіча


Усенародную мабілізацыю супраць дзейнай улады абвясьцілі прадстаўнікі апазыцыйных партый падчас ушанаваньня памяці Тараса Шаўчэнкі ў Кіеве.

Блякаваньня парлямэнту мала, заявіў на мітынгу старшыня фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Арсень Яцанюк:

«З наступнага тыдня апазыцыя накіроўваецца ў агульнанацыянальны тур праводзіць Усеўкраінскае веча, зьвяртацца да людзей і падымаць людзей».

Гэтую ж думку выказалі прадстаўнікі партыяў «УДАР» і «Свабода», якія прысутнічалі на мітынгу.

Па словах лідэра «Свабоды» Алега Цягнібока, сёньня апазыцыя адзіная й гатовая да барацьбы і ў Вярхоўнай Радзе, і на вуліцы.

Ушанаваць памяць Шаўчэнкі і ускласьці кветкі да яго манумэнта прыйшлі таксама прадстаўнікі іншых палітычных сіл. З адозвай з нагоды 199-годзьдзя Кабзара выступіла палітвязень Юлія Цімашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG