Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Сьмяротныя выракі футбольным фанатам


Падчас леташніх забурэньняў у Порт-Саідзе

Падчас леташніх забурэньняў у Порт-Саідзе

Суд у Каіры пастанавіў пакараць сьмяротнай карай 21 футбольнага фаната, вінаватага ў леташніх крывавых пасьляматчавых сутычках.

Яшчэ 5 чалавек засуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня, 28 чалавек былі апраўданыя.

Бойкі фанатаў мелі месца ў лютым мінулага года ў горадзе Порт Саідзе, што на поўначы Эгіпту, у іх выніку загінула 73 асобы, частка якіх былі затаптаныя, а частка застрэленыя паліцыяй.
XS
SM
MD
LG