Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З кім Лукашэнка пагутарыў на пахаваньні Чавэса?


Аляксандар Лукашэнка з сынам і Махмуд Ахмадзінэджад на разьвтаньні з Чавэсам
Аляксандар Лукашэнка з сынам і Махмуд Ахмадзінэджад на разьвтаньні з Чавэсам

Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, падчас свайго знаходжаньня ў Каракасе апошні правёў сустрэчы зь лідэрамі краін Лацінскай Амэрыкі.

У ганаровай варце ля труны свайго сябра Уга Чавэса Аляксандар Лукашэнка стаяў з сынам Мікалаем і прэзыдэнтам Ірана Махмудам Ахмадзінэджадам. Аднак прэсавая служба Лукашэнкі пра ягоную сустрэчу з іранскім кіраўніком ня піша.

Затое ёсьць паведамленьні пра перамовы з выканаўцам прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласам Мадурам, балівійскім лідэрам Эва Маралесам, прэзыдэнтам Эквадору Рафаэлем Карэа Дэльгада, кубінскім дыктатарам Раулем Кастра, прэзыдэнтам Гаіці Мішэлем Мартэлі.

Сярод іншага Лукашэнка абяцаў Эва Маралесу наладзіць такія ж адносіны з Балівіяй, як з Вэнэсуэлай, у тым ліку ў разьвіцьці сельскай гаспадаркі, будаўніцтве аграгарадкоў, навучаньні студэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG