Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 сакавіка: дзень народзінаў Алеся Гаруна і Тодара Кляшторнага, дзень выхаду Літвы з СССР


Мітынг за незалежнасьць Літвы, Вільня, 1990 г.
Мітынг за незалежнасьць Літвы, Вільня, 1990 г.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Беларусі і ў сьвеце

У Менску - амбасадар Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі Арнальда Абэціў у Навучальным Цэнтры Сардзінія Глобал (вул. 3 верасьня, 1 А) ўручыць прэміі лепшым выпускнікам італа-беларускай установы.
Пачатак а 10-ай.

У Страсбуры – пленарнае паседжаньне Эўрапарлямэнту.
Таксама ў гэты дзень

Эўрапейскі Дзень ахвяраў тэрарызму
Гэты дзень у гісторыі

1302 — паводле Шэксьпіра, у гэты дзень былі заручаныя Рамэа й Джульета

1401— у Радаме польскія паны выдалі другі акт Віленска–Радамскай уніі.

Міхаіл Гарбачоў на пахаваньні Канстанціна Чарненкі, 13 сакавіка 1985
Міхаіл Гарбачоў на пахаваньні Канстанціна Чарненкі, 13 сакавіка 1985


1985 — Міхаіл Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром ЦК КПСС, пасьля сьмерці Канстанціна Чарненкі.

1990 — Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.
У гэты дзень нарадзіліся

1544 — Тарквата Таса, італьянскі паэт

1887 — Алесь Гарун, беларускі паэт.

Алесь Гарун
Алесь Гарун









1903 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Быў асуджаны пазасудовым органам НКВД 29 кастрычніка 1937 а 11:00 як «член антысавецкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці.


1911 — Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч.
У гэты дзень памерлі

1839 — Сымон Канарскі, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, дзяяч вызвольнага руху.



1941 — Аляксандар Уласаў, грамадзкі дзяяч, рэдактар першай беларускай газэты «Наша Ніва». У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, праз год аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства ў Вільні «Наша хатка». У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць». Памёр у зьняволеньні ў Расеі.
Цытата на памяць

"Хачу жыць,
Захлынацца і верыць.
Піць каханьня нязьведаны боль…
Дай руку мне,
Дай вусны, дай сэрца,
Дай мне воч тваіх чад-алкаголь."

Тодар Кляшторны
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG