Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фэмінісцкім мітынгу ў Маскве затрымалі 16 чалавек


Ля будынка Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў былі затрыманыя шасьцёра ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку асуджаных удзельніцаў панк-гурту Pussy Riot.
Ля будынка Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў былі затрыманыя шасьцёра ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку асуджаных удзельніцаў панк-гурту Pussy Riot.

У Маскве на акцыях, прымеркаваных да 8 Сакавіка, у пятніцу былі затрыманыя каля 20 чалавек. 16 зь іх затрымалі на мітынгу «Фэмінізм — гэта вызваленьне» ў Навапушкінскім сквэры.

Паводле словаў аднаго з актывістаў, каля аўтазакаў супрацоўнікі праваахоўных органаў білі затрыманых нагамі, адзін — страціў прытомнасьць, дзяўчыне зь ліку удзельніцаў акцыі зламалі руку.

Сам мітынг паліцыя распарадзілася завяршыць задоўга да ўзгодненага з уладамі часу яго заканчэньня.

Паведамляецца, што ў сквэры былі заўважаныя дзясяткі правакатараў. У паліцыі сьцьвярджаюць, што людзі затрымліваліся за парушэньне грамадзкага парадку. Арганізатарамі мітынгу выступілі партыя «Яблоко» і розныя фэмінісцкія арганізацыі, каб выступіць у падтрымку мацярынства і дзяцінства, запатрабаваць сацыяльных гарантыяў.

Ля будынка Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў былі затрыманыя шасьцёра ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку асуджаных удзельніцаў панк-гурту Pussy Riot. Цягам некалькіх гадзінаў актывісты зьмянялі адзін аднаго ў адзіночным пікеце. У пікеце стаялі, у прыватнасьці, паэт Леў Рубінштэйн і журналіст Алег Кашын.

Аналягічныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадох Расеі. На тэрыторыі Парку культуры ў Маскве прайшлі пікеты маці і жонак абвінавачаных паводле справы аб непарадках на Балотнай плошчы ў траўні летась.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG