Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка ля труны Чавэса, у сьлязах і з Колем (фота, відэа)


Коля

Коля

Таксама кіраўнік Беларусі скарыстаўся нагодай і сустрэўся ў Каракасе з прэзыдэнтам Балівіі Эва Маралесам.

На афіцыйнай цырымоніі разьвітаньня з памерлым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка чарговым разам выбіўся за рамкі дыпляматычнага пратаколу.

На кадрах, паказаных вэнэсуэльскімі тэлеканаламі, бачна, што Лукашэнка зьявіўся ў Ваеннай акадэміі Каракаса не адзін, а ў суправаджэнні свайго 8-гадовага сына Мікалая.

Лукашэнкі перад труной Чавэса

Лукашэнкі перад труной Чавэса



Усе астатнія першыя асобы дзяржаў прайшлі па чырвонай дывановай дарожцы да жалобнай залі адны ці ў суправаджэньні сваіх чыноўнікаў. Сярод іх, дарэчы, нямала кіраўнікоў дзяржаў, якія ўваходзяць у так званы антыімпэрыялістычны альянс — лідэры Кубы, Балівіі, Нікарагуа, Ірану і г. д. Кіраўнік Беларусі — адзіны эўрапэец, які аказаўся ў гэтым жа шэрагу.

У ганаровую варту ля труны камандантэ Лукашэнка быў запрошаны ў пары з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінеджадам. А поруч з кіраўніком Беларусі стаяў незаменны Коля Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка на пахаваньні

Аляксандар Лукашэнка на пахаваньні


Падчас апошняга візыту ў Вэнэсуэлу летась у чэрвені Аляксандра Лукашэнку таксама суправаджаў Мікалай. Тады ўжо невылечна хворы Уга Чавэс пачуў, хто мусіць падхапіць сьцяг беларуска-вэнэсуэльскага супрацоўніцтва:

«Некаторыя пачалі сумнявацца ў сур’ёзных пэрспэктывах супрацоўніцтва Беларусі і Вэнэсуэлы. Але тут знаходзіцца мой сын Мікалай, і гэта сьведчыць аб тым, што мы сур’ёзна і надоўга заклалі асновы супрацоўніцтва. Ёсць каму пераняць эстафэту гадоў праз 20-25», — заявіў Лукашэнка.



Але якая будучыня чакае шэраг палітычных праектаў Менску і Каракасу, не падмацаваным эканамічнай мэтазгоднасьцю, цяпер залежыць ад таго, якім курсам далей рушыць гэтая лацінаамэрыканская краіна.

Падчас разьвітальнай цырымоніі ў галоўнай залі Ваеннай акадэміі Каракаса Лукашэнка сядзеў у першым шэрагу. На Міколку месца, відаць, зарэзэрваванае не было, таму не такога ўжо малога хлапца давялося трымаць на каленях.

Коля Лукашэнка ля труны Чавэса

Коля Лукашэнка ля труны Чавэса



Таксама кіраўнік Беларусі скарыстаўся нагодай і сустрэўся ў Каракасе з прэзыдэнтам Балівіі Эва Маралесам.

«Я ніколі ня думаў, што сустрэнемся тут пры падобных абставінах. Мы вельмі шмат з Уга Чавэсам размаўлялі пра тваёй краіне. Мы нават выпрацавалі плян сумесных дзеяньняў, і цяпер нам прыйдзецца з табой працягнуць гэтую справу, — цытуе БЕЛТА Лукашэнку — Я вельмі спадзяюся і практычна ўпэўнены ў тым, што ў Вэнэсуэле будзе абраны прэзыдэнт, які абавязкова разам з намі будзе рэалізоўваць задумы Уга Чавэса».

«Хачу цябе запэўніць у тым, што Беларусь зробіць усё для таго, каб наладзіць з Балівіяй такія ж адносіны, як з Вэнэсуэлай», — дадаў Лукашэнка.



Эва Маралес заявіў аб гатоўнасьці разьвіваць двухбаковыя адносіны з Беларусьсю.

«Дзякую за сустрэчу і спадзяюся, што яна паспрыяе гэтаму», — цытуе Лукашэнку БелТА

Лукашэнка, Коля і яшчэ жывы Чавэс (чэрвень, 2012)

Лукашэнка, Коля і яшчэ жывы Чавэс (чэрвень, 2012)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG