Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Керы заклікае змагацца за правы жанчын


Джон Керы

Джон Керы

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што яго краіна далучаецца да тых людзей на сьвеце, якія 8 сакавіка адзначаюць і сьвяткуюць уклад жанчын у пабудову больш мірнага, справядлівага і заможнага сьвету.

У заяве, выдадзенай з нагоды Міжнароднага жаночага дня, Керы падкрэсьліў, што Дзярждэпартамэнт ЗША, які ў недалёкім мінулым быў кіраваны Мадлейн Олбрайт, Кандалізай Райс і Гілары Клінтан, зьяўляецца наглядным прыкладам «магутных зьменаў, якія рашучыя жанчыны могуць правесьці і падтрымаць у сучасным сьвеце ад імя Амэрыкі».

Дзяржсакратар Керы прыгадаў, што калі яго ўпершыню выбралі сэнатарам у 1985 годзе, у Сэнаце ЗША была толькі адна жанчына, а зараз іх там — 20.

Адзначыўшы, што ў шмат якіх месцах сьвету жанчыны ўсё яшчэ пазбаўленыя права голасу ў палітычным, грамадзкім і эканамічным жыцьці ды церпяць дыскрымінацыю па полавых прыкметах, Керы заклікаў «закасаць рукавы і ўзяцца за працу» дзеля таго, каб жанчыны маглі поўнасьцю карысталіся правамі чалавека, уключна з правам на ахову здароўя і адукацыю.
XS
SM
MD
LG