Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Кітай і Расея ўсё больш кантралююць інтэрнэт


Алек Рос, старэйшы дарадца Дзяржсакратар ЗША ў пытаньнях інавацыяў заявіў: шмат якія краіны Блізкага Ўсходу, Расея, Кітай прымаюць «усё больш агрэсіўнай захады, каб паспрабаваць кантраляваць Інтэрнэт».

Рос адзначыў, што Кітай і Расея набываць новыя магутныя тэхналёгіі, каб кантраляваць інтэрнэт-камунікацыі. На гэта, паводле Роса, згаданыя краіны выдаткоўваюць на гэта мільярды даляраў.

У сваёй заяве прадстаўнік Дзярждэпартамэнту адзначыў, што такі закупы актывізаваліся, пасьля пратэстаў у Іране ў 2009-м годзе. Тады ў Іране адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Алек Рос, старэйшы дарадца Дзяржсакратар ЗША ў пытаньнях інавацыяў заявіў, што Злучаныя Штаты выступаюць супраць намаганьняў абмежаваць інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG