Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя і Румынія без Шэнгену. Як найменей да 2014-га


viza
viza

Міністры ўнутраных спраў і юстыцыі краінаў Эўразьвязу адклалі да канца 2013 году разгляд пытаньня прымаць ці не Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую прастору.

«Рада (міністраў) прыняла рашэньне зноў разгледзець гэтае пытаньне пры канцы 2013 года з тым, каб вызначыцца адносна прасоўваньня наперад пры захаваньні падыходу да адначасовага далучэньня (Баўгарыі і Румыніі)», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.

Кіраўнікі МУС Нямеччыны і Фінляндыі раней заявілі, што не падтрымаюць ўваходжаньне Баўгарыі і Румыніі ў Шэнген, паколькі на дадзеным этапе гэта было б заўчасным крокам.

У сакавіку 2012-га кіраўнікі краінаў ЭЗ узгаднілі «дарожную мапу» далучэньня дзьвюх краінаў да Шэнгенскай зоны.

Пры гэтым адзначалася, што Баўгарыі і Румыніі неабходна выканаць усе належныя патрабаваньні.

У інтэрвію нямецкаму часопісу Spiegel кіраўнік МУС Нямеччыны Ганс-Пэтэр Фрыдрых заявіў, што ў Баўгарыі і Румыніі квітнее карупцыя, і візы могуць быць набытыя, што дазволіць недобранадзейным грамадзянам ўязджаць у Нямеччыну «без далейшага кантролю».

Удзельнікамі Шэнгенскага пагадненьня зьяўляюцца 22 з 27 краінаў Эўразьвязу.

Вялікая Брытанія, Ірляндыя і Кіпр не ўваходзяць у Шэнген.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG