Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР разарвала ўсе мірныя дамовы з Паўднёвай Карэяй


Войска КНДР
Войска КНДР

Паўночная Карэя ў аднабаковым парадку адмовілася ад усіх пагадненьняў пра ненапад на Паўднёвую Карэю.

Пхэньян патлумачыў, што такім чынам рэагуе на ўзмацьненьне Радай Бясьпекі ААН санкцыяў супраць КНДР.

Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў адказ на ядзерныя выпрабаваньні, якія правяла КНДР.

Паўночная Карэя таксама зачыняе мяжу з Паўднёвай Карэяй і адключае адзіную лінію экстранай тэлефоннай сувязі паміж краінамі.

Заява Пхэньянау зьявілася праз некалькі гадзінаў, пасьля таго як новы пакет санкцыяў быў ухвалены ў ААН.

Рэзалюцыя ААН тычыцца абмежаваньняў на дзейнасьць паўночнакарэйскіх дыпляматаў, грашовых пераводаў і доступу да прадметаў раскошы, піша ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG