Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 сакавіка: Міжнародны жаночы дзень; інаўгурацыя Мілаша Зэмана; дзень народзінаў Андрэя Саньнікава і Славаміра Адамовіча


Савецкая паштоўка да 8 сакавіка
Савецкая паштоўка да 8 сакавіка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Інаўгурацыя прэзыдэнта Чэхіі Мілаша Зэмана ў Празе.

Міжнародны жаночы дзень. Першы раз быў адсьвяткаваны ў 1911 годзе ў Капэнгагене, Данія, па ініцыятыве Кляры Цэткін, дзяячкі нямецкага і міжнароднага камуністычнага руху ды змагаркі за правы жанчын.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1010 — пэрсыдзкі паэт Фірдаўсі закончыў сваю эпічную паэму «Шахнамэ».

1892 — нарадзіўся Алесь Чарвякоў, кіраўнік Беларусі.

1910 — нарадзіўся Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак.

1928 — памёр Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзяяч, гісторык, Прэзыдэнт Рады БНР.

1954 — нарадзіўся Андрэй Саньнікаў, беларускі палітык, палітычны вязень.

Саньнікаў зь сям'ёй
Саньнікаў зь сям'ёй


1962 — Славамір Адамовіч, беларускі паэт.


Славамір Адамовіч зашывае сабе рот

1983 — прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган даў Савецкаму Саюзу мянушку «імпэрыя зла».

2004 — памёр Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускае эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Мяне хапае на кароткі верш,
на лёгкі флірт з прыемнаю жанчынай,
а што я зьдзейсьніў у жыцьці найперш —
ня ведаю, як, зрэшты, і прычыны.

I ўвогуле — я дбаю пра сябе,
сябе люблю, ў сабе люблю капацца,
сябе выносіць на сваім гарбе,
кяб потым жа сабе і падабацца.

I часта мне даводзіцца ірваць
на целе ўтаймавальную кашулю,
бо хочацца кахаць, каб не скаваць,
жыцьцё зьмяніўшы на пятлю ці кулю.

Пра кулю я, аднак, усё ж зманіў,
бо зброя ў нас даўно не прадаецца,
і піва не заўсёды на разьліў,
ды і на вынас хутка зноў зьвядзецца.

Так і жывём. А што да маіх вершаў,
дык гэта ад таго, што ні рубля,
што продак мой жыцьцё сваё завершыў,
ніколі не хадзіўшы ў сабалях.

Вось так, браток, а словам ты ня вер,
бо прыгажосьць адна і варта ўвагі.
Дарэчы, дай дзясятку напавер:
я ўжо даўно заходжуся ад смагі.»


Славамір Адамовіч, «Размова зь сябрам» (1990)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG