Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя скасавала пагадненьне з Расеяй і Грэцыяй


Парлямэнт Баўгарыі ў чацьвер прагаласаваў за згортваньне праекту па будаўніцтву трубаправоду, па якім нафта з Расеі паступала б у Грэцыю.

Галасаваньне праводзілася на ініцыятыву баўгарскага ўраду, які пажадаў скасаваць пагадненьне, падпісанае ў 2007 годзе.

Паводле словаў Бойкі Барысава, які пакідае прэм’ерскую пасаду ў Баўгарыі, праект коштам ад паўтара да двух мільярдаў даляраў ня можа быць рэалізаваны з новых фінансавых умоваў.

Скасаваць пагадненьне Сафія прапанавала Маскве і Атэнам яшчэ год таму, заявіўшы тады, што пры адсутнасьці адказу праз 12 месяцаў прыме рашэньне ў аднабаковым парадку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG