Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі танцора Вялікага тэатру Расеі


Мастацкі кіраўнік балету Вялікага тэатру Расеі Сяргей Філін
Мастацкі кіраўнік балету Вялікага тэатру Расеі Сяргей Філін

Таганскі суд Масквы сёньня санкцыянаваў арышт да 18 красавіка трох падазраваных паводле справы аб нападзе на мастацкага кіраўніка балету Вялікага тэатру Расеі Сяргея Філіна.

Адвакат аднаго з падазраваных — кіроўцы Андрэя ЛіпатаваЯўген Карпенка заявіў, што абскардзіць арышт свайго падабароннага. Двое іншых падазраваных — меркаваны замоўца нападу саліст Вялікага тэатру Павел Дзьмітрычэнка і меркаваны выканаўца замаху Юры Заруцкі.

Усе трое ўчора падпісалі яўку з пакаяньнем. 17 студзеня ў Маскве невядомы плюхнуў у твар Філіну кіслатой.

Пасьля некалькіх апэрацыяў у Расеі пацярпелы паехаў на лячэньне ў Нямеччыну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG