Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына аблягчае візавы рэжым для Расеі


Фэдэральны ўрад Нямеччыны пагадзіўся забясьпечыць бязьвізавы рэжым для ўладальнікаў службовых пашпартоў Расейскай Фэдэрацыі.

Аб гэтым паведаміла Süddeutsche Zeitung, спасылаючыся на адпаведны ліст, які міністар замежных справаў Гіда Вэстэрвэле і міністар унутраных справаў Ганс-Пэтэр Дзітрых накіравалі ў Эўрапейскую камісію.

Службовым пашпартам у Расеі, як правіла, карыстаюцца дзяржаўныя службоўцы, якія не зьяўляюцца дыпляматамі, і працаўнікі дзяржаўных карпарацый у замежных камандыроўках.

Паводле Süddeutsche Zeitung, колькасьць расейскіх грамадзянаў, якія могуць пакарыстацца гэтым аблягчэньнем візавага рэжыму, вымяраецца тысячамі, але больш дакладнага ліку ў нямецкім урадзе ня ведаюць.

Увядзеньне бязьвізавага рэжыму для расейцаў са службовымі пашпартамі зойме яшчэ некаторы час, паколькі немцы хочуць, каб Расея спачатку ўвяла службовыя пашпарты зь біямэтрычнымі дадзенымі.

Süddeutsche Zeitung адзначае, што якраз Нямеччына зьяўляецца ў Эўразьвязе галоўным тормазам лібэралізацыі візавага рэжыму з такімі краінамі, як Турцыя, Кітай і Расея.
XS
SM
MD
LG