Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія: прыслуга караля будзе страйкаваць


Караўлеўская сям'я
Караўлеўская сям'я

Службоўцы гішпанскага каралеўскага двара 28 і 29 сакавіка ўпершыню правядуць страйк.

Супрацоўнікі пратэстуюць супраць скарачэньня заробкаў на 15%, а таксама супраць павелічэньня працоўнага дня.

Прафсаюзы таксама выступілі супраць істотных зьменаў у працоўных графіках, увядзеньня пазьменнай працы і скарачэньня абедзеннага перапынку.

У гэтым пратэсьце маюць удзельнічаць камэрдынэры, садоўнікі і супрацоўнікі каралеўскіх музэяў і палацаў. Меркаваная колькасьць удзельнікаў страйку — 500-1,2 тысячы чалавек.

Разам са службоўцамі рэзыдэнцыі каралеўскай сям’і, у страйку плянуюць удзельнічаць супрацоўнікі каралеўскага палаца ў Мадрыдзе, палацаў Аранхуэс і Эскорыал. Да страйку могуць далучыцца таксама супрацоўнікі каралеўскага палацу «Эль-Парда» і комплексу «Даліна Загіблых».

Страйк прыпадае на Тыдзень Хрыстаовы пакутаў, які папярэднічае Вялікадню.

У гэтыя дні колькасьць жадаючых наведаць каралеўскія музэі і рэзыдэнцыі традыцыйна павялічваецца, піша РІА «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG