Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя журналісты газэты «Магрыба» — дырэктар Махамад Мэхдзі Эмамі Насэр і палітычны рэдактар Алірэза Агхаерад.

Іх затрымалі на санкцыю пракурору Тэгерану.

Сьледчыя лічаць, што адзін з артыкулаў газэты крытыкаваў прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінэжада.

Агенцтва Fars News зьвязвае арышт журналістаў з публікацыяй на старонках газэты ліста былога прэзэдэнта Ірану Махамада Хатамі, які кіраваў краінай да Ахмадзінэжада.

Ад пачатку году ўлады Ірану арыштавалі болей за 10 журналістаў.

Гэтыя арышты адбываюцца на тле падрыхтоўкі да прэзыдэнцкі выбараў, якія заплянаваныя з Іране на чэрвень.
XS
SM
MD
LG