Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскай дэлегацыіі ў ААН забароняць піць


Віталь Чуркін
Віталь Чуркін

Сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін паабяцаў, што забароніць расейскай дэлегацыі ўжываць алкаголь падчас дзелавых сустрэчаў.

Такім чынам дыплямат адрэагаваў на закіды свайго амэрыканскага калегі Джозэфа Тарсэлы, якога абурыла празьмерная цягай да сьпіртнога ў штаб-кватэры ААН.

«Мая пазыцыя як прадстаўніка Расеі заключаецца ў тым, што падчас дзелавых нарадаў няма месца п’янству. Я дам выразныя ўказаньні на гэты конт сваёй дэлегацыі», — падкрэсьліў Чуркін.

Тарсэла, які курыруе ў амэрыканскай дэлегацыі пытаньні, зьвязаныя з арганізацыяй працы і рэфармаваньнем ААН, 4 сакавіка, абвінаваціў сваіх калегаў па бюджэтнаму камітэту Генэральнай Асамблеі ў залішняй сымпатыі да алькаголю, асабліва ў зімовыя сьвяты.

У гэты перыяд сьцьвярджаецца рэгулярны бюджэт сусьветнай арганізацыі.

У мінулым сьнежні карэкціроўка бюдэту ААН на 2012-2013 гады заняла нязвыкла доўгі час і завяршылася толькі напярэдадні каталіцкіх Калядаў.

На думку Тарсэлы, абмеркаваньне праекта бюджэту зацягнулася, не ў апошнюю чаргу, з-за таго, што шэраг сябраў камітэту залішне захапляліся наведваньнем шматлікіх сьвяточных прыёмаў і зьяўляліся на нарады ў мала прыдатным для працы стане.

У сувязі з гэтым амэрыканскі дыпламат прапанаваў абвясьціць штаб-кватэру ААН «зонай, вольнай ад п’янства», перадае ІТАР-ТАСС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG