Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IPU: кожны пяты дэпутат у сьвеце — жанчына


Жанчыны ў чарнагорскім парлямэнце

Жанчыны ў чарнагорскім парлямэнце

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня арганізацыя Inter-Parliamentary Union («Міжпарлямэнцкі зьвяз») абнародавала інфармацыю аб прысутнасьці жанчын у парлямэнтах краінаў сьвету.

Згодна з дасьледаваньнем, у 2012 годзе прадстаўніцтва жанчын у заканадаўчых органах нязначна вырасла, дасягнуўшы 20,3% (у 2011 — 19,5%). Найвышэйшае ў сьвеце прадстаўніцтва жанчыны маюць у парлямэнце Руанды — там яны ў большасьці (56,3%). Сярэдні паказьнік жаночай прысутнасьці ў парлямэнтах эўрапейскіх краінаў роўны цяпер 23,2% (найбольш жанчын у заканадаўчых органах Андоры (50%), Швэцыі (44,7%), Фінляндыі (42,5%), Ісьляндыі (39,7%), Нарвэгіі (39,6%) і Даніі (39,1%).

Беларусь у сьпісе, падрыхтаваным «Міжпарлямэнцкім зьвязам», займае 39-е месца: у Савеце Рэспублікі жанчыны складаюць 35,1% ад агульнага складу, у Палаце прадстаўнікоў — 26,6%. Аляксандар Лукашэнка, як вядома, неаднойчы заяўляў, што ня менш як 30% беларускіх дэпутатаў павінны складаць жанчыны.
XS
SM
MD
LG