Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла высылае з краіны двух вайсковых аташэ амбасады ЗША «за ўдзел у дзеяньнях па дэстабілізацыі абстаноўцы ў краіне». Пра гэта абвясьціў міністар замежных спраў Вэнэсуэлы Эліяс Хаўа.

Гаворка ідзе пра супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ў Каракасе Дэвідзе Дэль Манака і Дэбліне Костале, удакладніў кіраўнік МЗС.

За некалькі гадзінаў да зьяўленьня гэтай інфармацыі віцэ-прэзыдэнт Нікалас Мадура заявіў, што з краіны высылаюць толькі аднаго аташэ: «Гэтага дыплямата клічуць Дэвід Дэль Манака, праз 24 гадзіны ён павінен пакінуць Вэнэсуэлу. Дыпляматычную ноту ўжо перадаюць Злучаным Штатам, якія павінны адклікаць свайго ваеннага аташэ».

Па словах Мадуры, гэты амэрыканскі дыплямат «ужо некалькі тыдняў займаўся навядзеньнем кантактаў зь вэнэсуэльскімі вайскоўцамі, каб прапанаваць плян па дэстабілізацыі краіны».

Пры гэтым віцэ-прэзыдэнт папярэдзіў: «Мы ідзем па сьледзе і іншых элемэнтаў», паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG