Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экскурсіяў па Беламу дому ня будзе. Няма грошай


Белы дом спыніў экскурсіі па рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША з-за скарачэньня бюджэту.

«Экскурсіі спыняюцца з суботы і да асобага паведамленьня з-за зьмяншэньня колькасьці пэрсаналу Белага дому», — паведамілі журналістам прадстаўнікі адміністрацыі.

Экскурсіі па Беламу дому, якія звычайна праводзяцца з аўторка па суботу, карыстаюцца вялікай папулярнасьцю сярод амэрыканцаў. За наведваньне рэзыдэнцыі прэзыдэнта плаціць ня трэба, аднак экскурсію трэба забраніраваць.

Могуць наведаць будынак і замежнікі, яны афармляюць бронь праз амбасаду сваёй краіны. Паводле дадзеных Нацыянальнай паркавай службы, у 2012 годзе галоўную рэзыдэнцыю ЗША наведалі 657,000 чалавек. А ўсяго з 1954 года ў Белым доме пабывалі каля 64 мільёнаў чалавек.

Працэдура аўтаматычнага сэквэстра бюджэту прадугледжвае скарачэньне да канца верасьня выдаткаў бюджэту на 85 мільярдаў даляраў. Усяго на працягу бліжэйшых 10 гадоў выдаткі бюджэту будуць скарочаныя на 1,2 трыльёны даляраў. Скарачэньні будуць пароўну разьмеркаваны паміж вайсковай і грамадзянскай сфэрамі. Эканоміка ЗША ў выніку скарачэньня бюджэту страціць каля 750 працоўных месцаў, 400 зь якіх прыпадаюць на сілавыя ведамствы, нагадвае РІА «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG