Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі генэрал: санкцыі супраць Ірану не працуюць


АЭС у Бушэры

АЭС у Бушэры

Камандзір войскаў ЗША на Блізкім Усходзе Джэймс Маціс кажа, што дзеючыя санкцыі і дыпламатычныя намаганьні не спыняюць Іран ва ўзбагачэньні свайго ядзернага патэнцыялу.

Маціс, кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня ЗША, заявіў, што Тэгеран умее падманваць і выдаваць узбагачэньне ўрану за мірную ядзерную праграму.

Такую заяву Маціс зрабіў, калі выступаў у Вашынгтоне перад сэнацкім Камітэтам абароны .

Міністр абароны ЗША Чак Хэйгэл заявіў на перамовах са сваім ізраільскім калегам Ягудам Баракам, што Вашынгтон бярэ на сябе абавязкі не дапусьціць, каб Іран займеў ядзерную зброю.

Кіраўнік агенцтва ААН па атамнай энэргетыцы заявіў, што ён не зможа гарантаваць, што ядзерная праграма Ірану зьяўляецца мірнай, калі Тэгеран ня будзе больш шчыльна супрацоўнічаць зь міжнароднымі інспэктарамі і не дасьць доступ месцаў, дзе, на думку экспэртаў, могуць распацоўваць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG