Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Зісер: Наш інтарэс – у максымальным ахопе беларускай аўдыторыі


На сайце svaboda.org прайшла онлайн-канфэрэнцыя з заснавальнікам інтэрнэт-парталу Tut.by, старшынём агульнага сходу ўдзельнікаў ААТ «Тут Бай Мэдыя» Юрыем Зісерам.

1 сакавіка заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер звольніў журналіста парталу Ўладзімера Чудзянцова — «па згодзе бакоў». Гэтаму папярэднічаў скандал у сацыяльных сетках, зьвязаны з выказваньнямі Чудзянцова ў «Фэйсбуку».

За два тыдні да гэтага на канфэрэнцыі АБСЭ ў Вене паміж Юрыем Зісерам і галоўнай рэдактаркай сайту Charter’97 Натальляй Радзінай разгарэўся канфлікт, у выніку якога Юры Зісер заявіў, што можа падаць на Радзіну ў аўстрыйскі суд.

Чаму журналісцкую супольнасьць Беларусі ўсё часьцей разьдзіраюць скандалы? Ці мяняе інтэрнэт беларускае грамадзтва? Якія тэмы найбольш прыцягваюць увагу наведнікаў парталу Tut.by?


Чытаць адказы Юрыя Зісера на пытаньні наведнікаў сайту можна тут

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG