Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як жыць, каб не шкадаваць перад сьмерцю?


Пра што людзі найбольш шкадуюць на парозе сьмерці? Аўстралійка Броні Ўэр ведае адказ на гэтае пытаньне.

Пра што людзі найбольш шкадуюць на парозе сьмерці? Аўстралійка Броні Ўэр ведае адказ на гэтае пытаньне. Яна пісьменьніца, сьпявачка, выкладчыца, але апошнія 8 гадоў у яе ёсьць яшчэ адна справа — яна даглядае старых, паміраючых людзей. Празь яе рукі за гэтыя гады іх ўжо прайшлі дзесяткі. Досьвед сваіх назіраньняў Броні Ўэр распавяла ў кнізе «5 галоўных падставаў шкадаваць перад сьмерцю».

Высновы сваёй кнігі Броні Ўэр выклала ў інтэрвію нашаму радыё.

1.Самае распаўсюджанае шкадаваньне перад сьмерцю — людзі шкадуюць, што пражылі жыцьцё не так, як хацелі самі, а як чакалі ад іх іншыя — сям’я, сябры ці грамадзтва.

2.Людзі шкадуюць, што не працавалі дастаткова напружана.

3.Людзі шкадуюць з-за таго, што ім не хапіла сьмеласьці, мужнасьці сказаць іншаму пра свае пачуцьці да яго. Часам гэта можа быць шкадаваньне, што не сказалі сваім родным, як любяць іх. Але часам людзі шкадуюць, што не адстаялі сябе.

4.Людзі шкадуюць наконт страты сувязяў з сябрамі, тая лёгкасьць, зь якой адбылося разьвітаньне зь імі.

5.Некаторыя людзі перад сьмерцю разумеюць, што іх шчасьце было праблемай выбару і што яны не зрабілі гэты выбар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG