Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чарнобыльская малітва» — у варшаўскім тэатры «Studio»


Афіша спэктаклю на будынку тэатру

Афіша спэктаклю на будынку тэатру

У пятніцу ў варшаўскім тэатры «Studio» адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Чарнобыльская малітва» паводле Сьвятланы Алексіевіч у пастаноўцы выбітнай польскай акторкі і рэжысэра Ёаны Шчапкоўскай.

Сёньня ў тэатры адбылася адкрытая рэпэтыцыя, за якой маглі назіраць прадстаўнікі мэдыяў. Рэжысэрка спэктаклю Ёана Шчапкоўска сказала:

«Я хачу паказаць менавіта сілу жыцьця гэтых людзей, нават больш, чым страшэнныя зьнішчэньні, якія Чарнобыль прынёс, бо пра гэта мы ведаем. А тым часам вялікая колькасьць людзей і нават прырода, спрабуюць неяк з гэтым справіцца, вяртаючыся у пэўным сэнсе да вытокаў.

Людзі пачынаюць заўважаць зусім іншыя вартасьці, адрозныя ад тых, якімі мы жывем цяпер. Я хачу расказаць пра стваральную сілу нават ва ўмовах апакаліпсісу, сілу людзей, якія туды вярнуліся....

Найбольш складана было патлумачыць маладым акторам, як было ў тыя часы. Людзі, якія жывуць у вольнай краіне, нават рухаюцца і размаўляюць іначай. Я памятаю тыя часы і ведаю, як, прыкладам, тады размаўлялі па тэлефоне з начальствам. Трэба памятаць пра ўсеагульны страх, сьвядомасьць пэўнага рабства. Вельмі цяжка было патлумачыць, як гэта — не адчуваць сябе вольным».

У сакавіку «Чарнобыльскую малітву» у варшаўскім тэатры пакажуць 6 разоў.

Сцэна з спэктаклю: Ёана Шчапкоўска ў халаце ў ролі доктаркі

Сцэна з спэктаклю: Ёана Шчапкоўска ў халаце ў ролі доктаркі


Сцэна з спэктаклю

Сцэна з спэктаклю


Акторка Моніка Сьвітай

Акторка Моніка Сьвітай



XS
SM
MD
LG