Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі апазыцыйных фракцый украінскага парлямэнту заблякавалі працу Вярхоўнай Рады.

У акцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі фракцыі руху УДАР баксёра Віталя Клічко, партыі Бацькаўшчына былога прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі і партыі Свабода на чале з Алегам Цягнібокам.



Акцыя стала адказам на спробу дэпутатаў ад прапрэзыдэнцкай Партыі Рэгіёнаў пазбавіць мандата дэпутата Сяргея Ўласенку, які зьяўляецца адвакатам зьняволенай Юліі Цімашэнкі. Апазыцыянэры таксама заяўляюць, што каля 20 дэпутатаў у парлямэнце маюць падвойнае грамадзянства, што зьяўляецца парушэньнем Канстытуцыі.

У мінулым месяцы тры апазыцыйныя фракцыі блякавалі трыбуну парлямэнта на працягу прынамсі двух тыдняў.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG