Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскія прыгоды Джоан і Вячкі Станкевічаў


У Амэрыцы ў выдавецтве Outskirts Press выйшла кніга Джоан Айві Станкевіч «Жыцьцё з водарам небясьпекі: Эўрапейскія прыгоды падчас падзеньня камунізму». У кнізе ўспамінаў апісваюцца асабістыя ўражаньні аўтаркі ад падзеяў, якія суправаджалі падзеньне камунізму ва Ўсходняй Эўропе.

Джоан расказвае, як яны разам з мужам — актыўным дзеячом беларускай дыяспары, колішнім дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода Вячкам Станкевічам — падпольна сустракаюцца зь беларускімі дысыдэнтамі з-за Жалезнай заслоны, удзельнічаюць у зьезьдзе ў Менску, дзе міністар замежных справаў раіць эмігрантам не патрабаваць занадта вялікіх зьменаў.

Праца мужа на Радыё Свабода патрабуе пераезду зь Нью Джэрзі ў Мюнхен, а пасьля ў Прагу.

«У Вашых успамінах дакладна і дэтальна адлюстраваны дух таго часу, у якім жыла і я», — кажа Яна Оўтратава, заснавальніца Праскай міжнароднай жаночай сеткі, жонка былога чэскага сэнатара.

«Гэтая кніга — гэта жывая гісторыя... Вас чакае незвычайнае падарожжа. Зашпіліце рамяні бясьпекі», — піша ў прадмове да кнігі цяперашні дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.

«Захапляльныя падарожжы ў далёкія краіны — мара майго дзяцінства, праведзенага на ціхаакіянскім паўночным захадзе ЗША — зрабіліся рэальнасьцю, калі я выйшла замуж за Вячку Станкевіча і мы пад канец Халоднай вайны перабраліся ў Эўропу. Нашы часам небясьпечныя прыгоды я і апісала ў сваёй кнізе», — кажа Джоан Станкевіч.
XS
SM
MD
LG