Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны працягваецца блякаваньне прэзыдыюма і трыбуны.

Апазыцыя патрабуе спыніць перасьлед свайго калегі Сяргея Ўласенка і спробы пазбавіць яго мандата.

Апазыцыянэры заяўляюць, што рашэньне рэглямэнтнага камітэту, на падставе якога суд будзе разглядаць пытаньне аб пазбаўленьні дэпутацкіх паўнамоцтваў Уласенкі, сфальсыфікаванае.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, каля прэзыдыюма і парлямэнцкай трыбуны знаходзяцца некалькі дзясяткаў дэпутатаў з фракцый УДАР, «Бацькаўшчына» і «Свабода».

У прэзыдыюме парлямэнта на месцы Старшыні Вярхоўнай Рады ўдзельнікі блякаваньня разьмясьцілі пудзіла, якое сымбалізуе прэм’ер-міністра Ўкраіны Мікалая Азарава.

Ўласенка зьяўляецца адвакатам экс-прэм’ера Юліі Цімашэнкі, яго абвінавацілі ў сумяшчэньні дэпутацкай і адвакацкай працы.

Раней апазыцыя шматдзённым блякаваньнем трыбуны Вярхоўнай Рады дамаглася ўнясеньня зьменаў у рэглямэнт парлямэнта, якія забараняюць галасаваньне за іншых дэпутатаў.


Відэатрансьляцыю зь Вярхоўнай Рады можна паглядзець тут.
XS
SM
MD
LG