Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турма як падарунак да юбілею горада


У Рэчыцы да юбілею горада адкрыюць новы ізалятар часовага ўтрыманьня.

Сёлета Рэчыца сьвяткуе 800-годзьдзе. Сьвяткаваньні заплянаваныя на верасень.

Як паведаміў начальнік Рэчыцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Сілкоў у інтэрвію мясцовай газэце «Дняпровец» cёлета да Дня горада плянуецца ўвесьці новы ізалятар часовага ўтрыманьня, які зараз прыбудоўваецца да трохпавярховага будынку РАУС на цэнтральнай вуліцы раённага цэнтра.

«Мы ўключаныя ў дзяржаўную праграму па будаўніцтву ізалятараў часовага ўтрыманьня. Некаторы час з-за недахопу фінансавых сродкаў будоўля была замарожаная. Зараз грошы паступаюць у час, цалкам асвойваюцца, і мы разьлічваем да Дня горада адчыніць гэты адміністрацыйны аб’ект, які аблегчыць нашую працу» — цытуе Андрэя Сілкова «Дняпровец».

Зараз ізалятар часовага ўтрыманьня ў Рэчыцы знаходзіцца каля старога будынку РАУС, адкуль мясцовыя міліцыянты зьехалі ў 2009 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG