Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сёньня ў Уга Чавэса адзначана пагаршэньне функцыянаваньня дыхальнай сыстэмы, зьвязанае з прыгнечанай імуннай сыстэмай. У яго выяўленая новая сур’ёзная інфэкцыя», — заявіў Вільегас, які прыбыў у вайсковы шпіталь у Каракасе, дзе Чавес працягвае лячэньне.

Уга Чавес больш за два тыдні таму вярнуўся на радзіму пасьля двухмесячнага курсу лячэньня ад раку на Кубе. 58-гадовы прэзыдэнт Вэнэсуэлы не зьяўляўся на публіцы амаль тры месяцы, паведамляе «Інтэрфакс».
XS
SM
MD
LG