Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закрытыя кансультацыі ў справе Паўночнай Карэі


Спадарожникавы здымак месца, дзе адбылося 3-е ядзернае выпрабаваньне
Спадарожникавы здымак месца, дзе адбылося 3-е ядзернае выпрабаваньне

Рада Бясьпекі ААН плянуе правесьці ў аўторак закрытыя кансультацыі па Паўночнай Карэі.

Дыпламаты кажуць, што Злучаныя Штаты прадставяць праект новай рэзалюцыя, якая накладае дадатковыя санкцыі на Паўночную Карэю за апошні ядзернае выпрабаваньне.

Паводле дыпляматаў, Вашынгтон паразумеўся ў Пэкінам што да тэксту рэзалюцыі.

Вашынгтон і Пэкін, які зьўляецца самым блізкім саюзнікам П’хэньяну, вядуць перамовы пра тэкст рэзалюцыі ўжо цягам трох тыдняў.

Усе 15 сябраў Рады Бясьпені ўхвалілі заяву для прэсы, якая асуджае ядзерныя выпрабаваньні.

Кіраўнік прадстаўніцтва Расеі ў ААН Віталь Чуркін, чыя краіна старшынюе ў Радзе ў гэтым месяцы, заявіў журналістам, што рэзалюцыя па Паўночнай Карэі можа быць ухваленая ў сакавіку.

12 лютага Паўночная Карэя правяла трэцяе па ліку ядзернае выпрабаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG