Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве будуць судзіць нябожчыка Магніцкага


Суд у Маскве прызначыў дату слуханьняў па сутнасьці справы Браўдара — Магніцкага. Яна будзе разгледжаная 11 сакавіка ў адсутнасьць абвінавачаных.

Юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага мяркуецца судзіць пасьмяротна, насуперак волі ягонай маці і ўдавы, якія заяўляюць аб незаконнасьці аднаўленьня крымінальнай справы, так і недапушчальнасьці прыцягненьня да яго адвакатаў, прызначаных судом.

Кіраўніка фонду Ўільяма Браўдара судзяць завочна, паколькі Вялікая Брытанія, падданым якой ён зьяўляецца, адмовілася ад супрацоўніцтва з Расеяй у гэтым пытаньні.

Сяргея Магніцкага і Ўільяма Браўдара абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў на суму, якая перавышае 500 мільёнаў рублёў. Менавіта ў зьвязку з расьсьледаваньнем гэтай справы Магніцкі быў арыштаваны, а 16 лістапада 2009 году памёр у сьледчым ізалятары «Матроская цішыня».
XS
SM
MD
LG