Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes-2013: сьпіс мільярдэраў


Часопіс Forbes у 27 раз апублікаваў сьпіс найбагацейшых людзей плянэты. У сьпісе 1426 імёнаў, сукупнае багацьце фігурантаў сьпісу — 5.4 трыльёна даляраў. У сьпісе 210 новых імёнаў, асобаў, якія не фігуравалі ў леташнім рэйтынг-лісьце.

Біл Гейтс

Біл Гейтс

Як і летась сьпіс узначальвае мэксыканскі мэдыямагнат Карлас Сьлім, ягонае багацьце — 73 мільярды даляраў. Другое месца ўтрымлівае стваральнік легендарнага Microsoft Біл Гейтс (57 мільярдаў даляраў), на трэцяе месца, пацясьніўшы амэрыканскага інвэстара Ўорэна Бафэта, вырваўся гішпанец Амансіа Артэга.

Чарговым разам у сьпісе лідзіруюць Злучаныя Штаты (442 мільярдэраў). Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён паводле колькасьці мільярдэраў апярэджвае Эўропу (386 і 366 чалавек адпаведна), у Лацінскай Амэрыцы жывуць 129 найбагацейшых людзей плянэты, і 103 — на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Марк Цукербэрг

Марк Цукербэрг

Наймаладзейшы мільярдэр сьвету — Марк Цукербэрг, стваральнік сацыяльнай сеткі Facebook, які мае 13.3 мільярды даляраў. Найстарэйшы — таксама амэрыканец Дэйвід Ракфэлер, якому 97 гадоў і які «каштуе» 2.5 мільярды даляраў.

Сярод 1426 найбагацейшых людзей сьвету — 138 жанчын, самая багатая зь іх Ліліян Бэтанкур, яна кантралюе 30% касмэтычнай кампаніі L’Oreal, яе багацьце вымяраецца 30 мільярдамі даляраў.

Грамадзянаў Беларусі ў сьпісе Forbes няма. Сярод суседзяў Беларусі больш за ўсё ў сьпісе расейцаў (110), якіх узначальвае Алішэр Усманаў (17.6 мільярдаў даляраў). Таксама ў сьпісе найбагацейшых людзей сьвету расейцы Міхаіл Фрыдман, Леанід Міхельсон, Віктар Вэксэльбэрг, Вагіт Алекпераў.

Бідзіна Іванішвілі

Бідзіна Іванішвілі

Сьпіс дзесяці ўкраінскіх мільярдэраў ўзначальвае з 15.4 мільярдамі даляраў Рінат Ахмэтаў. З Казахстану ў рэйтынг Forbes трапілі пяцёра бізнэсоўцаў, з Грузіі — цяперашні прэм’ер Бідзіна Іванішвілі.

З Расеяй паводле колькасьці мільярдэраў канкуруе Кітай — 104 чалавекі. Для параўнаньня — у сьпісе 58 немцаў, 4 палякі і ніводнага латыша і літоўца.
XS
SM
MD
LG