Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская каралева выпісалася са шпіталю


Каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II пакінула лёнданскі шпіталь, куды яе паклалі ў нядзелю з прычыны кішачнай інфэкцыі.

Яна сама дайшла да аўтамабіля, папярэдне пагаварыўшы з пэрсаналам шпіталю. Пра гэта паведаміла BBC.

Букінгемскі палац назваў шпіталізацыю каралевы захадам засьцярогі. Пры гэтым, аднак, усе афіцыйныя мерапрыемствы і паездкі Лізаветы II, заплянаваныя на гэты тыдзень, улучна зь візытам у Рым, былі адмененыя.

Апошні раз каралеву шпіталізавалі 10 гадоў таму, калі ёй зрабілі невялікую апэрацыю на калене.
XS
SM
MD
LG