Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьведкі ў судзе называюць Цімашэнку замоўшчыцай забойства


Прыхільнікі Юліі Цімашэнкі ля суду.

Прыхільнікі Юліі Цімашэнкі ля суду.

На судзе ў Кіеве ў справе аб забойстве ўкраінскага дэпутата Яўгена Шчэрбаня трэці сьведка заявіў, што не сумняецца ў датычнасьці да злачынства былога прэм’ера Юліі Цімашэнкі, назваўшы яе замоўшчыцай забойства.

Сьведка таксама сказаў, што іншы экс-прэм’ер Павал Лазарэнка быў арганізатарам забойства Шчэрбаня. Пры гэтым не былі прыведзеныя ніякія падрабязнасьці, якія пацьвярджалі б датычнасьць Цімашэнкі і Лазарэнкі да забойства Шчэрбаня.

Цімашэнка адбывае сямігадовае зьняволеньне ў калёніі. Яна была асуджаная за злоўжываньне ўладай. Адміністрацыя калёніі паведаміла, што Цімашэнка адмовілася ўдзельнічаць у панядзелак у судовых слуханьнях па відэасувязі, спаслаўшыся на дрэннае самаадчуваньне.

Лазарэнка знаходзіцца ў ЗША, дзе ўжо адбыў некалькі гадоў у турме за адмываньне грошай. І Цімашэнка, і Лазарэнка адмаўляюць сваю датычнасьць да забойства Шчэрбаня, называючы вылучаныя супраць іх абвінавачваньні палітычна матываванымі.
XS
SM
MD
LG