Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: прэзэнтацыя перакладаў кітайскіх паэтаў, гадавіна Фултанскай прамовы Чэрчыля, дзень сьмерці Сталіна і Ермаловіча


Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.



ПАДЗЕІ ДНЯ

5 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе будзе разглядацца касацыйная скарга скульптара Гэніка Лойкі на прысуд судзьдзі Фрунзенскага раённага суду Людмілы Лапо. За акцыю ў дзень абароны роднай мовы 21 лютага каля менскай гімназіі № 4 Лойка быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту. Падставай да судовага перасьледу стаў плякат, які Лойка разгарнуў каля навучальнай установы, наступнага зьместу: «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай».



5 сакавіка ў галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі перакладаў «Пад крыламі Цмока. Сто паэтаў Кітаю».
У прэзэнтацыі возьмуць удзел пасол КНР у Беларусі Гун Цзяньвэй і дырэктар- галоўны рэдактар выдавецкага дому «Звязда» Алесь Карлюкевіч. Пачатак у 15.00.

5 сакавіка ў Берасьці пройдзе цырымонія падпісаньня кантрактаў на выдзяленьне грантаў ураду Японіі для Берасьцейскага абласнога эндакрыналягічнага дыспансэра.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


5 сакавіка 1279 — Войскі ВКЛ перамаглі войска Тэўтонскага ордэну ў бітве пры Ашэрадэне

5 сакавіка 1871 — Нарадзілася Роза Люксэмбург, польская і нямецкая рэвалюцыянэрка

Кандрат Крапіва з сынам Барысам
Кандрат Крапіва з сынам Барысам


5 сакавіка 1896 — Нарадзіўся Кандрат Крапіва, беларускi савецкi пicьменьнiк, байкапicец

5 сакавіка 1910 — Нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік

5 сакавіка 1946 — Прэм’ер Вялікабрытаніі часоў Другой Сусьветнай вайны Уінстан Чэрчыль выступіў у амэрыканскім горадзе Фултане з прамовай, ад якой вядзецца адлік «халоднай вайны»



5 сакавіка 1953 — Памер савецкі дыктатар Іосіф Сталін

5 сакавіка 2000 — Касьцёл беатыфікаваў 11 сёстраў-назарэцянак, расстраляных нацыстамі ў 1943 г. каля Наваградка.

5 сакавіка 2000 — Загінуў беларускі гісторык Мікола Ермаловіч

ЦЫТАТА ДНЯ


«Ад Шчэціна на Балтыцы да Трыеста на Адрыятыцы на кантынэнт апусьцілася жалезная заслона. Па той бок заслоны ўсе сталіцы старажытных дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы — Варшава, Бэрлін, Прага, Вена, Будапэшт, Бялград, Бухарэст, Сафія. Усе гэтыя знакамітыя гарады і насельніцтва ў іх раёнах апынуліся ў межах таго, што я называю савецкай сфэрай, усе яны ў той ці іншай форме падпарадкоўваюцца ня толькі савецкаму ўплыву, але і значнаму, і ўсе больш жорсткаму кантролю Масквы».

Уінстан Чэрчыль, з Фултанскай прамовы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG