Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экспэрты ААН: Судан парушае санкцыі беларускімі ракетамі


Штурмавы самалёт Су-25

Штурмавы самалёт Су-25

Экспэрты ААН лічаць, што Судан парушыў санкцыі гэтай арганізацыі адносна закупу ўзбраеньняў, выкарыстоўваючы супроць антыўрадавых паўстанцаў у правінцыі Дарфур ракеты і самалёты, дастаўленыя Беларусьсю.

Агенцтва AFP паведамляе, што ў парушэньне санкцый, накладзеных ААН на Судан у 2005 годзе, урад выкарыстаў супраць паўстанцаў авіяцыйныя ракеты С-8 і штурмавыя самалёты Су-25, закупленыя ў Беларусі, ды верталёты Мі-24, закупленыя ў Расеі.

Канфлікт у Судане цягнецца з 2003 году, калі карэнныя плямёны ў Дарфуры ўзьнялі паўстаньне супраць ураду ў Хартуме, у якім пераважаюць палітыкі арабскага паходжаньня.

Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр абвінавачваецца Міжнародным крымінальным трыбуналам у генацыдзе і ваенных злачынствах.

ААН увяла санкцыі на пастаўкі зброі ў адносінах да Дарфуру ў 2004 годзе, а потым пашырыла іх на ўсю краіну ў 2005 годзе.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных абверг гэтае паведамленьне аб продажы беларускай зброі Судану, заявіўшы, што Менск не парушаў эмбарга ААН на продаж зброі ў Судан:

«Усё ўзаемадзеяньне ў галіне продажу зброі Беларусь ажыцьцяўляе ў строгай адпаведнасьці зь міжнародным заканадаўствам і патрабаваньнямі Рады Бясьпекі ААН».
XS
SM
MD
LG